Графік правядзення «Прамой тэлефоннай лініі» кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Дата і час правядзенняІмя, адчество, прозвішчаПасадаНумар тэлефонаТэма
17 лістапада 2025 г. з 10.00 да 13.00 Толсцелеў Дзмітрый Аляксандравіч Начальнік упраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя 215 32 25 Аб парадку стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі, заснаванай адной асобай
17 лістапада 2025 г. з 10.00 да 13.00 Ярук Ганна Іванаўна Начальнік упраўлення падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва 200 62 11 215 32 35Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

14 04 25 19

Галерэя выяў

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва (далей – БФФПП) створана лічбавая платформа для ажыццяўлення прамога ўзаемадзеяння патэнцыйных пастаўшчыкоў – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з буйнымі вытворчымі прадпрыемствамі.

Азнаёміцца з названым інфармацыйным рэсурсам магчыма на сайце БФФПП (http://belarp.by/ru/subcontractation/subcontractors-exchange).

На дадзены момант вядзецца праца па ўдасканаленні гэтай лічбавай платформы, якая дасць магчымасць стварэння асабістых кабінетаў карыстальнікаў і размяшчэння актуальных вытворчых магчымасцей і патрэбаў суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць.

Аб магчымасці выкарыстання сродкаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» на набыццё прадметаў лізінгу ў рамках сумеснай праграмы фінансавай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

ААТ ”Прамагралізінг“ прапануе фінансаванне на набыццё прадметаў лізінгу для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рамках сумеснай праграмы падтрымкі суб'ектаў прадпрымальніцтва з ААТ ”Банк развіцця Рэспублікі Беларусь“.

Падрабязная інфармацыя на сайце ААТ ”Прамагралізінг“

Нармалятыўныя дакументы

Прадпрымальніцтва | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт