| ФИО | Должность / Статус |
|---|---|
| Найменне арганізацыі | Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзісенскі лясгас» |
| Вобласць | Віцебская |
| Горад | Дзісна |
| Індэкс | 211950 |
| Юрыдычны адрас | 211950, г. Дзісна, вул. Леніна, 73а |
| Тэлефон | 8 (02152) 5 76 17 |
| Факс | 8 (02152) 5 76 17 |
| Форма ўласнасці | дзяржаўная |
| Прыналежнасць | Міністэрства лясной гаспадаркі |
| Апісанне дзейнасці | Кіраванне выкарыстаннем, узнаўленнем, аховай і абаронай ляснога фонду на тэрыторыі ўстановы, Стварэнне і вырошчванне лясных насаджэнняў, а таксама своечасовае аднаўленне лясоў на высечаных плошчах гаспадарча-каштоўнымі пародамі |
| Від дзейнасці | Лесаводства і лесанарыхтоўкі |
| Прадукцыя і паслугі | Лясная прамысловасць Паслугі па вытворчасці драўніны Нарыхтоўка лесу Развіццё лясных насаджэнняў |
| Цікавяць рынкі | Літва, Латвія, Польшча |
| Фінансавыя дадзеныя | УНН 300069924 ОКПО 00994615 Разліковы рахунак 30152000200017мв ОАО Белагропромбанке г. Миоры код 416 |
| Дырэктар | |
| Тэлефон | 8(02152) 57617 |
| Галоўны ляснічы | Цярэшка Аляксандр Валер’евіч |
| Тэлефон | 8(02152) 57764 |
Інфармацыя
Дзісненскі лясгас арганізаваны ў студзені 1940 года ў складзе сямі лясніцтваў: Дзісненскага, Лужкоўскага, Германавіцкага, Міёрскага, Ёдскага, Франопальскага і Язненскага.
Зараз іх дзевяць: Германавіцкае, Дзісненскае, Лужкоўскае вопытна-вытворчае, Міёрскае, Навапагосцкае, Перабродскае, Празароцкае, Узмёнскае і Язненскае.
Прамысловая вытворчасць мае наступную базу:
- лесапункт;
- рамонтна-механічныя майстэрні;
- пункт пагрузкі-разгрузкі лесаматэрыялаў у вагон.
ДЛГУ «Дзісенскі лясгас»
рэалізуе:
- лесаматэрыял;
- піламатэрыял;
- саджанцы дэкаратыўных парод;
- малыя архітэктурныя формы па індывідуальных праектах (альтанкі, арэлі, лаўкі)
прапаноўвае:
- паслугі паляўнічага комплексу: два дамы (на 5 чалавек і 6 чалавек) у сасновым лесе на беразе ракі Заходняя Дзвіна, (10 км. ад г. Дзісна, 30 км. ад г. Полацка) з усімі выгодамі, лазня, альтанкі, лодка.
- паляўнічы і экалагічны турызм: арганізацыя палявання, уладкаваны кемпінг, наведванне гаючых крыніц і асабліва ахоўных тэрыторый, у тым ліку рэспубліканскіх заказнікаў «Ельня» і «Жада».
Дзісненская лесапаляўнічая гаспадарка арганізавана ў 1997 годзе.
Плошча паляўнічых угоддзяў складае 41 тыс. га., у тым ліку лясных 12,3 тыс. га., палявых-23,6 тыс. га., водна-балотных-5,1 тыс. га.
Праводзіцца паляванне на лася на вабу і загонам, на дзіка, казулю з вышак, загонам, на пралёце спыняюцца гусі.