Міёрскі раён запрашае інвестараў

Міёрскі раён размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Раён мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім, Верхнядзвінскім раёнамі і Рэспублікай Латвія. Плошча 1790 тысяч квадратных кіламетраў. Колькасць жыхароў складае 20,7 тыс. чалавек. 26,5% зямель займаюць лясы, пераважна елкі, сосны і змешаныя. Самыя вялікія лясныя масівы знаходзяцца ў межах заказнікаў, на забалочаных участках, што значна абцяжарвае доступ да іх і ў той жа час прыцягвае аматараў турыстычнага экстрэма. Каля 17% тэрыторыі раёна займаюць балоты

  • Вызваленне ад выплаты падатку на прыбытак;
  • Вызваленне ад выплаты падатку на нерухомасць са кошту будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства;
  • Вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзій;
  • Вызваленне ад абавязковай выплаты замежнай валюты, якая паступіла ад рэалізацыі прадукцыі на экспарт;
  • Вызваленне
  • Магчымасць растэрміноўкі плацяжоў за адчужэнне капітальных будынкаў і іншай нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у выпадку іх адчужэння на карысць прадпрыемства для арганізацыі вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
  • Магчымасць фінансавання з мясцовых бюджэтаў выдаткаў на будаўніцтва інжынернай і (або) транспартнай інфраструктуры для абслугоўвання аб'ектаў нерухомасці, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тавараў (работ, паслуг).

«На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Міёрскага раёна за студзень – чэрвень 2025 года выкарыстана 20902,0 тысяч рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 98,5 працэнта да студзеня – чэрвеня 2024 года. Па прадпрыемствах рэспубліканскага падпарадкавання асвоена 3318,0 тысяч рублёў (15,9%), па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам – 8545,0 тысяч рублёў (40,9%), па прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці – 9039,0 тысяч рублёў (43,2).

У студзені – чэрвені 2025 года на рэканструкцыю і мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў асноўных сродкаў накіравана 5091,0 тысяч рублёў або 24,4 працэнта агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал, на ўзвядзенне новых аб'ектаў – 6077,0 тысяч рублёў або 29,9 працэнта.

У структуры інвестыцый 49,3 працэнта займаюць будаўніча-мантажныя работы, удзельная вага інвестыцый, накіраваных на набыццё машын і абсталявання, у агульным аб'ёме інвестыцый склала 26,7 працэнта, іншыя работы і затраты займаюць 23,8 працэнта, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці – 0,2 працэнта.

Асноўнымі крыніцамі фінансавання з'яўляюцца ўласныя сродкі арганізацый (42,6 % агульнага аб'ёму інвестыцый), крэдыты (пазыкі) банкаў (5%), сродкі кансалідаванага бюджэту (25,6%).

         У 2025 годзе ў рамках ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект» ажыццяўляецца ўзвядзенне ТАА "Тэрыторыя "Жураваная Ельня" 1-й чаргі гасцінічнага комплексу ”Жураваная Ельня“ - "Прытулак на экасцежцы." 

    Інвестыцыйны праект «Будаўніцтва гасцінічнага комплексу «Комплекс на экасцежцы «Журавіная Ельня», размешчанага па адрасе: Віцебская обл., Міёрскі р-н, Міёрскі с/с, в. Канахі, вул. Зялёная, 17» уключаны ў пералік інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». Праект з'яўляецца значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна; будзе спрыяць развіццю турыстычнай дзейнасці, прадугледжвае стварэнне 34 новых працоўных месцаў. Аб'ём падаткаў, якія аплачваюцца таварыствам у бюджэт, складзе каля 200 тыс. рублёў пасля выхаду на праектную магутнасць.

      Працягваецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ТАА "Металапракатнай кампанія" «Развіццё завода па вытворчасці металічнага ліста ў г. Міёры на тэрыторыі Свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск."».