Мёрскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года, размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім раёнамі, Рэспублікай Латвія.
Плошча 1780 квадратных кіламетраў. 20% усёй тэрыторыі раёна займаюць лясы, пераважна елкі, хвоі і змешаныя. Помнікам прыроды рэспубліканскага значэння з'яўляецца «Чыстая дубрава» ў Язненскім сельскім Савеце.
Мёрскі раён – гэта куток Беларускага Паазер'я. У раёне 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 азёры. Самае вялікае – Абстэрна плошчай 9,35 кв. км. і глыбінёй да 12 метраў, самае глыбокае – Сумоўка (29 метраў). З 16 рэк, якія працякаюць па тэрыторыі раёна, самыя буйныя – Заходняя Дзвіна і яе прыток Дзісна.
Каля 17% тэрыторыі займаюць балоты. Найбуйнейшае ў Еўропе верхавое балота «Ельня» плошчай 20 тыс. га. Славіцца рэшткамі пасляледавіковай тундры. Тут захавалася больш за 30 відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную Кнігу. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» з'яўляецца адным з найбольш унікальных аб'ектаў запаведнага фонду Беларусі. «Балота-Мох» - гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння

Колькасць насельніцтва Міёрскага раёна на 01.01.2023 г. складае 17 963 чалавек. У гарадах пражывае 9 300 чалавек, у тым ліку ў г. Міёры - 7 900 і 1 400 у г. Дзісна. Сельскае насельніцтва складае 9 800 чалавек.
Адміністрацыйна раён падзелены на горад Міёры, горад Дзісна, 9 сельсаветаў, 442 населеныя пункты.
Міёршчыну з поўным падставай можна назваць ціхім краем азёр, балот і лясоў. І ўсё ж гэта ўяўленне падманлівае: нашы мясціны ніколі не абыходзілі бокам бурныя падзеі гісторыі
Прамысловасць Міёрскага раёна прадстаўлена буйнымі прадпрыемствамі, якія спецыялізуюцца на выпуску мясных і каўбасных вырабаў, канцэнтраваных кармоў, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
Завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах — адзіны ў сваім родзе вытворца бляхі электралітычнага луджэння і халоднакачанага ліста ў Рэспубліцы Беларусь, які зойме годнае месца ў шэрагу вытворцаў белай бляхі ў СНД і ў Еўропе. Дадзены інвестыцыйны праект з'яўляецца адным з найбуйнейшых, якія рэалізуюцца ў Віцебскай вобласці.
Унікальнасць новага завода заключаецца ў выкарыстанні сучаснага, энергазберагальнага, экалагічна бяспечнага абсталявання і тэхналогій, якія дазваляюць вырабляць высокаліквідную якасную прадукцыю з мінімальнымі затратамі.
Завод пабудаваны на вытворчай пляцоўцы, размешчанай у непасрэднай блізкасці (у межах 1 км) ад горада Міёры Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Агульная плошча вытворчага комплексу, размешчанага на зямельным участку плошчай 40,2 Га, складае каля 200 000 кв.м.
Місія Міёрскага металапракатнага завода – вырабляць канкурэнтаздольную і лепшую ў сваім класе белую бляху для спажыўцоў Беларусі, краін СНД, Еўропы, Азіі і Амерыкі.
|
Металапракатны завод
E-mail: support@tinergy.by Паштовы адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Металургаў, 1 Генеральны дырэктар: Дзьяканаў Уладзімір Анатольевіч Тэл.:(802152) 51337 |
|
![]() |
Вытворчае унітарнае прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» E-mail:miorym@yandex.ru Паштовы адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры Дырэктар: Сушко Іван Генадзьевіч Тэл.: (802152) 4-19-31 Тэл. прыёмнай: (802152) 52715 Асноўныя віды дзейнасці вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» |
![]() |
Філіял «Міёрскі камбікормавы завод» Адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» E-mail: miory_kombi@tut.by Паштовы адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Вакзальная, 13 Дырэктар: Мацвееў Сяргей Аляксандравіч тэл.: (802152) 4-93-64 тэл. прыёмнай: (802152) 4-13-84 Асноўны від дзейнасці: вытворчасць гатовых кармоў для жывёл |
|
Міёрская вытворчасць філіяла Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» E-mail: econom100@yandex.ru Паштовы адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Кірава, 39 Дырэктар: Тэл.: (802152) 5-20-40 |
|
|
УП ЖКГ Міёрскага раёна Адрас: 211287, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, горад Міёры, вуліца Вакзальная 5/1 Тэлефон/факс: (02152) 41726 E-mail: miorigkx@mail.ru Дырэктар: Вайтоў Ігар Іванавіч Тэл.: (802152) 4-13-76 |
