Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік у складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у XXXIX Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме
Развіццё супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з расійскімі рэгіёнамі стане ключавой тэмай сустрэч старшыні аблвыканкама Аляксандра Рагожніка на палях XXIX Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Дзелавая праграма прадугледжвае шэраг сустрэч з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, падчас якіх абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння. Запланавана падпісанне двухбаковых дакументаў. Аляксандр Рагожнік прыме ўдзел у сесіі «Саюзная дзяржава: час быць першымі».
Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць 3 – 6 чэрвеня.