Адкрывайце ваш купальны сезон БЯСПЕЧНА!
Адкрывайце ваш купальны сезон БЯСПЕЧНА!
Выратавальнікі падрыхтавалі рэспубліканскую карту дазволеных для купання пляжаў. Цяпер знайсці бяспечнае і абсталяванае месца для летняга адпачынку стала яшчэ прасцей.
Многія аддаюць перавагу «ціхім» і «дзікім» куткам ля вады, далей ад цывілізацыі. Але памятайце: гэтыя месцы ЗАБАРОНЕНЫ і НЕ АБСТАЛЯВАНЫ для купання не проста так! Дно не абследавана, няма выратавальнікаў, а статыстыка паказвае: менавіта там адпачынак часцей за ўсё заканчваецца трагедыяй.
Не рызыкуйце сваім жыццём і здароўем блізкіх!
Выбірайце толькі афіцыйныя, правераныя пляжы, дзе дзяжураць выратавальнікі.