З 25 мая па 5 чэрвеня 2026 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!», а таксама 29 мая 2026 года Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «На дарозе дзеці — мы за іх у адказе!»
Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
За мінулы перыяд 2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 10 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх раненні атрымалі 11 непаўналетніх.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.