З 25 па 31 мая пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Тыдзень лічбавай пісьменнасці"
Супрацоўнікі міліцыі правядуць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах і метадах процідзеяння ім, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі, прыняцце эфектыўных мер па прафілактыцы злачынстваў у гэтай сферы.
Асаблівую ўвагу нададуць уразлівым катэгорыям грамадзян: непаўналетнім і пажылым.