Падатковыя органы звяртаюць увагу, што з 1 ліпеня 2026 года падатковым заканадаўствам устаноўлены мінімальны памер штомесяц выплачваемай сумы падатку на прафесійны даход, роўны 45 беларускім рублям, нават пры нулявым даходзе.
Падатковыя органы звяртаюць увагу, што з 1 ліпеня 2026 года падатковым заканадаўствам устаноўлены мінімальны памер штомесячна выплачваемай сумы падатку на прафесійны даход, роўны 45 беларускім рублям, нават пры нулявым даходзе. Гэта азначае, што калі на падставе сфарміраваных плацельшчыкам за каляндарны месяц чэкаў сума налічанага падатку будзе меншай за 45 беларускіх рублёў, то такому плацельшчыку неабходна будзе даплаціць падатак да 45 беларускіх рублёў. У выпадку, калі фізічная асоба зарэгістравана ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, але ў каляндарным месяцы дзейнасць ім не ажыццяўлялася і чэкі не фарміраваліся, то сума падатку будзе налічана ў фіксаваным памеры 45 беларускіх рублёў.
Для атрымальнікаў пенсіі мінімальная сума падатку на прафесійны даход складзе 18 беларускіх рублёў. У сувязі з чым, падатковыя органы рэкамендуюць плацельшчыкам, якія не ажыццяўляюць дзейнасць, але ўсё яшчэ зарэгістраваны ў дадатку «Падатак на прафесійны даход», разгледзець пытанне аб спыненні такой рэгістрацыі.
Таксама, звяртаем увагу, што да плацельшчыкаў, якія дапусцілі нявыплату (не поўную выплату) падатку на прафесійны даход падатковымі органамі прымяняюцца ўстаноўленыя заканадаўствам меры прымусовага спагнання запазычанасці.