26 лютага ў Міёрскім раёне адбудзецца прававы прыём грамадзян
Яго правядзе прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Саўва Галіна Генадзьеўна
Прававыя інспектары працы змогуць не толькі адказаць на пытанні па працоўным заканадаўстве, але і разабраць нюансы сямейнага і пенсійнага права. У выпадку, калі праблема патрабуе сур'ёзнага разбору і прыцягнення пракурора, юрысты возьмуць яе на кантроль. Кансультацыі пройдуць на тэрыторыі буйных арганізацый раёнаў і гарадоў, а таксама ў аб'яднаннях прафсаюзаў
Прыём пройдзе:
У ДУК «Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка» (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 6) – з 10:30 да 12:30;
У ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» (г. Міёры, пл. Леніна, дом 14а) – з 12:40 да 14:40.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (0212) 26 – 18 – 48 альбо 8 (0212) 26 – 18 – 78.