Главное управление юстиции Витебского областного исполнительного комитета обращает внимание индивидуальных предпринимателей!

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама звяртае ўвагу індывідуальных прадпрымальнікаў!

У выпадку адсутнасці ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (праверыць можна на партале egr.gov.by) звестак аб Вашым асноўным відзе дзейнасці згодна з ОКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці» Вам неабходна звярнуцца ў свой рэгіструючы орган (райвыканкам (Наваполацкі гарадскі) выканаўчы камітэт, адміністрацыю раёна г. Віцебска па месцы жыхарства) з адпаведнай заявай, якая змяшчае такія звесткі, для іх актуалізацыі.

Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці».

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама звяртае ўвагу індывідуальных прадпрымальнікаў! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт