О безопасной эксплуатации бытовых котлов

Аб бяспечнай эксплуатацыі бытавых катлоў

У ацяпляльны перыяд у жылых дамах прыватнага сектара назіраюцца выбухі катлоў на цвёрдым паліве. Асноўная прычына – парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі, а менавіта адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме ацяплення.

Ні для каго не сакрэт, што пры гарэнні паліва ў катле адбываецца закіпанне вады, якое суправаджаецца ростам ціску. Пры дасягненні крытычнага ціску трубы або секцыі катла разбураюцца. З-за выкіду з пашкоджанага катла вялікага аб'ёму пары і паравадзяной сумесі адбываецца павышэнне ціску ўнутры памяшкання і, як следства, магчыма яго разбурэнне, а людзі, якія знаходзяцца ў ім, могуць атрымаць апёкі і траўмы.

Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, неабходна выканаць хаця б мінімальную колькасць аперацый, якія дазволяць прадухіліць выбухі катлоў.

З гэтай мэтай рэкамендуецца:

Пераканацца, што запорныя органы на падаючым і зваротным трубаправодах да катла адкрыты, а таксама адкрыты ўсе запорныя прылады, устаноўленыя на сістэме ацяплення.

Выдаліць кандэнсат з ніжняй кішэні коміна.

Правесці агляд агалоўкаў комінаў і каналаў дымаходаў і пераканацца ў адсутнасці іх абмярзання і закупоркі.

Да пачатку распальвання катла адкрыць лінію падпіткі сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Сцячэнне вады з кантрольнай лініі сведчыць аб тым, што сістэма ацяплення не замерзла. Пры гэтым неабходна пераканацца ў тым, што ціск па манометры, устаноўленым на катле, не расце.

Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск вады ў катле расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку котел разпальваць катэгарычна забараняецца. Неабходна вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы, атуліць яго і толькі потым, калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падпітнай лініі) пацячэ вада, можна паступова распальваць котел, увесь час кантралюючы ціск вады ў катле па ўсталяваным на ім манометры.

Калі ціск вады ў катле пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага, неабходна тэрмінова спыніць падачу паліва ў кацёл і выдаліць з катла ў бяспечнае месца палаючае паліва. У гэтым выпадку сістэма ацяплення не ацяплена.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

выкарыстоўваць самаробныя кацлы, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі;

эксплуатаваць няспраўныя кацлы (кацлы з няспраўнымі манометрамі, засцерагальнымі прыстасаваннямі) і самавольна адключаць або дэмантаваць іх;

праводзіць распальванне катла пры адмоўнай тэмпературы вонкавага паветра пры адсутнасці цыркуляцыі вады ў ацяпляльнай сістэме;

захоўваць побач з катлом гаручыя, змазачныя і абцірачныя матэрыялы.

Каб пазбегнуць здарэнняў у працэсе эксплуатацыі катлоў неабходна пастаянна кантраляваць іх працу, наяўнасць дастатковай колькасці вады ў сістэме ацяплення і яе цыркуляцыю, пры неабходнасці падсілкоўваць сістэму вадой, перыядычна правяраць спраўнасць засцерагальных прыстасаванняў і кантрольна-вымяральных прыбораў (манометраў, тэрмометраў), стан цеплавой ізаляцыі, абавязкова звяртаць увагу на запорную арматуру – краны на падаючым і зваротным трубаправодах павінны быць адкрыты.

Пазбегнуць аварыйных сітуацый магчыма, калі разумець, што эксплуатацыя бытавых воданагрэвальных катлоў – гэта далёка не простыя дзеянні. Каб захаваць жыццё і здароўе неабходна выконваць усе меры па бяспечнай эксплуатацыі катлоў.

Галерэя выяў

Аб бяспечнай эксплуатацыі бытавых катлоў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт