Да ведама арганізацый, якія прадстаўляюць форму 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» за 2025 год

Рэспандэнтамі па форме 1-мп з'яўляюцца:

комерцыйныя арганізацыі без ведамаснага падпарадкавання
са сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год да 49 чалавек уключна:

– з'яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, навукова-тэхналагічных паркаў, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»;

– асноўны від эканамічнай дзейнасці якіх класіфікуецца ў сектары інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

– па пераліку, сфарміраваным Белстатам;

зноў створаныя ў справаздачным годзе камерцыйныя арганізацыі без ведамаснага падпарадкавання.

Звяртаем увагу, спісы рэспандэнтаў, інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на афіцыйным сайце Белстата https://www.belstat.gov.by у рубрыцы «Рэспандэнтам, Дзяржаўныя статыстычныя назіранні, Бланкі форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, указанні па іх запаўненні, Цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні, Структурная статыстыка (формы 1-мп, 4-у)».

Прадстаўленне справаздач па форме 1-мп ажыццяўляецца ў выглядзе электроннага дакумента з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння (e-respondent.belstat.gov.by).

Тэрмін прадстаўлення: 

з 16 студзеня па 2 лютага 2026 г.

Да ведама арганізацый, якія прадстаўляюць форму 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» за 2025 год | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт