Медсавет: снегапад прынёс у Беларусь не толькі радасць зімовых забаў, але і небяспечныя траўмы пасля няўдалых катанняў на санках або цюбінгах
Для бяспечнага катання выконвайце шэраг правілаў:
*Катацца на цюбінгу трэба на спецыяльнай трасе – з выдзеленымі палосамі і дзе ўсе катаюцца строга па чарзе.
*Ватушка павінна быць не да канца напампаваная.
*На цюбінгу можа сядзець толькі адзін чалавек, трымаючыся за ручкі.
*Дрэвы, слупы, рака, трампліны, агароджы, праезная частка - гэтыя перашкоды прыводзяць да траўм.
*Правільная горка - гэта ачышчаны снежны схіл.
*Трампліны, счапленне санак і ватушак, прывязка да аўто - небяспечныя!
*Бацькі малых - выбірайце тую горку, якая не вельмі крутая і дзе няма дзяцей старэйшага ўзросту.
*Бацькі малых: калі на горцы натоўп - вядзіце дзіця на іншую горку.
*Выконвайце чарговасць, не спускайцеся з гары, пакуль унізе не вызвалілі дарогу.
*Вучыце дзіця правільна падаць - лепш перавярнуцца або заваліцца на бок, чым сутыкнуцца з дрэвам або іншымі санкамі.