Інфармацыя аб правядзенні прафсаюзнага прававога прыёму грамадзян
Прафсаюзны прававы прыём грамадзян пройдзе у г. Міёры
27 лютага 2025 года
Любы ахвотны зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
У г. Міёры прыём правядуць:
Зубрыцкая Галіна Антонаўна – галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
Пракуратура Міёрскага раёна.
Месца правядзення прыёму:
Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна» па адрасе: Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2, 2-гі паверх, актавая зала
Час: 10.00-12.00
На прыём будзе ажыццяўляцца папярэдні запіс:
тэл. 8 (02152) 5-27-72
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 8, 1-ы паверх, кабінет начальніка ўпраўлення
Час: 12:15-14.15
На прыём ажыццяўляецца папярэдні запіс: тэл. 8 (02152) 5-18-43
Даведайцеся пра свае правы!