Акцыя «За бяспеку разам!»
З 25 кастрычніка па 2 лістапада 2025 года ў рамках асноўнага этапу рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» у Міёрскім раёне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. Акрамя ратавальнікаў, у акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі органаў унутраных спраў, аховы здароўя, камітэтаў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, адукацыі, ЖКГ, газазабяспечвальнай і энергетычнай службы, а таксама прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Работнікі МНС наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту, інвалідаў, а таксама сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Работнікам службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама работнікам, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу на даму, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.