Уважаемые потребители газа, обратите внимание!

Паважаныя спажыўцы газу, звярніце ўвагу!

УП «Віцебскаблгаз» інфармуе, што ў сувязі з паэтапным пераходам газазабяспечваючых арганізацый на налічэнне платы за паслугу газазабеспячэння ў адзіную агульнарэспубліканскую інфармацыйную сістэму па ўліку, разліку і налічэнню платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем (АІС «Разлік-ЖКУ»), змяняецца спосаб аплаты за спажыты прыродны газ!

У цяперашні час аплата за паслугу газазалчання ажыццяўляецца па дзвюх галінах АРІП: старой — «Газазабеспячэнне» і новай — «Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКУ».

Для доступу ў старую галіну неабходна зайсці ў Сістэму «Разлік» (АРІП), далей — Камунальныя плацяжы — Газазабеспячэнне — выбраць свой горад або раён — Віцебскаблгаз — Газазабеспячэнне. Затым неабходна ўвесці нумар асабовага рахунку (адназначны або шасцізначны лік) і націснуць «Інфа».

Калі даныя для аплаты будуць неактуальныя, а ў заўвазе будзе размешчана паведамленне аб неабходнасці пераходу ў новую галіну АРІП, для ўнясення аплаты варта перайсці ў новую галіну АРІП.

Для доступу ў новую галіну неабходна зайсці ў Сістэму «Разлік» (АРІП), далей — Камунальныя плацяжы — Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКУ — Віцебская вобл — Віцебскаблгаз — Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКУ. Далей унесці свой нумар асабовага рахунку з 13 сімвалаў.

У выпадку, калі вы не ведаеце свой нумар асабовага рахунку з 13 сімвалаў, неабходна звярнуцца ў газазабяспечваючую арганізацыю для ўдакладнення інфармацыі.

Паважаныя спажыўцы газу, звяртаем увагу, што аплата за выкананыя работы (аказаныя паслугі) ажыццяўляецца толькі ў старой галіне.

У мэтах пазбягання выпадкаў карэктнай аплаты газазабяспечваючая арганізацыя просіць ажыццяўляць аплату ў перыяд з 15 па 25 чысло месяца, наступнага за разліковым.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся ў Міёрскі раён газазабеспячэння па кантактным тэлефоне (3-29-47).

Прыносім выбачэнні за часовыя нязручнасці і дзякуем за разуменне.

Паважаныя спажыўцы газу, звярніце ўвагу! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт