На особом контроле — такси!

Таксі пад асаблівым кантролем!

З 19 па 22 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозак пасажыраў аўтамабілем-таксі.

Нарады ДПС возьмуць пад кантроль выкананне бяспечных умоў перавозкі, Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Мерапрыемствы накіраваны на спыненне дзейнасці нелегальных перавозчыкаў.

Пры выяўленні парушэнняў парадку допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў у дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання будуць прыменены меры адміністрацыйнага уздзеяння. Папярэджваем: перавозчыкі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў!

Таксі пад асаблівым кантролем! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт