Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе спецыяльнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць"
У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама выключэння развіцця негатыўных тэндэнцый у дарожна-транспартнай абстаноўцы на тэрыторыі Віцебскай вобласці 30 мая 2025 года, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «Бяспечная вобласць!», накіраванае на папярэджанне ДТЗ, што здзяйсняюцца з удзелам, і па віне пешаходаў, кіроўцаў, якія парушылі патрабаванні хуткасных рэжымаў, правілаў абгону.
У перыяд правядзення мерапрыемстваў нарады АДАІ Міёрскага РАУС правядуць адпрацоўку рэспубліканскіх дарог, накіраваную на спыненне і папярэджанне парушэнняў хуткаснага рэжыму і правілаў абгону з выкарыстаннем галоснага, негласнага і змешанага кантролю. У выпадку, калі Вы сталі сведкамі таго, што на праезнай частцы дарогі знаходзіцца пешаход або веласіпедыст у нецвярозым стане, альбо сваімі дзеяннямі стварае пагрозы бяспецы дарожнага руху, паведаміце ў АУС па тэлефоне 102.