У Міёрах 29 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку

З 29 сакавіка 2025 г. па 1 мая 2025 г. з мэтай навядзення парадку і згодна з распараджэннем Міёрскага райвыканкама праводзіцца месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў раёна.

На працягу гэтага часу асаблівую ўвагу нададуць прывядзенню ў належны санітарны стан уласных і прылеглых тэрыторый, а таксама тэрыторый, замацаваных рашэннем райвыканкама, надаўшы асаблівую ўвагу ўборцы дваровых тэрыторый, навядзенню парадку ў сектары індывідуальнай жылой забудовы, рамонту агароджаў.

У Міёрах 29 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт