28 сакавіка 2024 года ў раёне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Рух па правілах – аснова бяспекі».
Мэта - прафілактыка бяспечнага перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці. Той, хто перамяшчаецца на СПМ, лічыцца пешаходам.
ОДАІ Міёрскага РАУС нагадвае правілы выкарыстання СПМ: перасячэнне праезнай часткі дарогі на СПМ павінна ажыццяўляцца па тратуарах альбо абочынах, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў.
Забараняецца - перамяшчацца на СПМ са скорасцю больш за 25 км/г альбо ў стане ап'янення; - перавозіць каго-небудзь па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі для сядзення, прадугледжанымі канструкцыяй СПМ; - не трымацца за руль (пры яго наяўнасці); - выкарыстоўваць СПМ асобам ва ўзросце да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон).
Пакаранню за парушэнне ПДР Рэспублікі Беларусь пешаходам, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, падлягаюць грамадзяне, якія дасягнулі 16 гадоў.
Старшы дзяржаўтаінспектар ОДАІ Міёрскага РАУС Ва לבко Валерый Вячаслававіч