З 19.03.2025 па 30.03.2025 на тэрыторыі Міёрскага раёна праводзіцца комплекс дадатковых мер па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх і надзвычайных сітуацый з іх удзелам!
Супрацоўнікамі Міёрскага РАУС праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі і педагагічным складам па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў!
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх нагадваюць асноўныя правілы паводзінаў, каб канікулы прайшлі весела і бяспечна. Для таго, каб баўленне часу дзяцей было бяспечным, бацькам неабходна пастаянна адсочваць месцазнаходжанне дзіцяці. Растлумачце ім пра тое, што ні ў якім разе нельга гуляць са запалкамі, запальнічкамі, падпальваць сухую траву. Акрамя таго, недапушчальна знаходжанне дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у начны час па-за домам без суправаджэння бацькоў.
Навучыць дзіця правільным і бяспечным паводзінам дапаможа асабісты прыклад. Бацькам варта быць у курсе, дзе і з кім праводзіць час іх сын ці дачка.