Персонал филиала государственного учреждения «Государственный энергетический и газовый надзор» по Витебской области принимает участие в проведении акции

Супрацоўнікі філіяла дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Віцебскай вобласці прымаюць удзел у правядзенні акцыі

Персанал філіяла дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Віцебскай вобласці прымае ўдзел у правядзенні

РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ПАЖАРНА-ПРАФІЛАКТЫЧНАЙ АКЦЫІ ПА ПАПЯРЭДЖАННІ ПАЖАРАЎ І ГІБЕЛІ ЛЮДЗЕЙ АД ІХ У ЖЫЛЛЁВЫМ ФОНДЗЕ

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да веснава-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 17 сакавіка па 4 красавіка 2025 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т.л. павышэння ўзроўню проціпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў.

Супрацоўнікі філіяла дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Віцебскай вобласці прымаюць удзел у правядзенні акцыі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт