15 марта – День потребителя

15 сакавіка – Дзень спажыўца

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод 15 сакавіка ў рэспубліцы адзначаецца святочны дзень – Дзень спажыўца.

У 2025 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам «Спажывец – у цэнтры ўвагі: ад балансу інтарэсаў да справядлівага вырашэння спрэчак» (на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі прынята рэкамендацыя ад 18 лютага 2025 г. № 4 «Аб тэматыцы сумесных мерапрыемстваў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў у 2025 годзе»).

Дадзеная тэма падкрэслівае значнасць абароны правоў спажыўцоў і заклікана звярнуць увагу на справядлівае вырашэнне спрэчак спажыўцоў і бізнесу. Аснова такой працы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў.

Даведка:

Праграма сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў прынята распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 21 чэрвеня 2022 года № 12. Праграма прадугледжвае штогадовае правядзенне работы па інфармаванні і асвеце насельніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. Тэма такой работы вызначаецца штогод, пачынаючы з 2023 года, і замацоўваецца рэкамендацыяй Еўразійскай эканамічнай камісіі.

14 сакавіка 2025 г. з 10.00 да 11.00 будзе праведзена «гарачая лінія» па тэлефоне 8 (2152) 5 19 05. Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў Вас пракансультуе галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Анісько Наталля Віктараўна.

15 сакавіка – Дзень спажыўца | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт