Электронны кірмаш вакансій Міёрскага раёна для беспрацоўных і грамадзян, не занятых у эканоміцы
13 сакавіка 2025 г. з 16.00 да 17.00 на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдзе мерапрыемства ”Электронная кірмаш вакансій Міёрскага раёна для беспрацоўных і грамадзян, не занятых у эканоміцы”. У межах праводзімага мерапрыемства суіскальнікі змогуць азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, умовамі працы, пракансультавацца, накіраваць рэзюмэ, атрымаць запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.