Вниманию застройщиков. «Строительная амнистия продлена на три года»

Увазе забудоўшчыкаў. «Будаўнічая амністыя працягнута на тры гады»

Працягнуты спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю жылых дамоў, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі для грамадзян.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 13 студзеня 2025 г. падпісаны Указ № 10, якім на тры гады працягваецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў пятага класа складанасці і нежылых пабудоў, узведзеных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у г. Мінску).

Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзены грамадзянамі да 1 студзеня 2028 г.

Указ дазволіць узаконіць самавольнае будаўніцтва, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 г.

Адпаведныя змены ўнесены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва» (далей – Указ № 253).

Працягненне Указа № 253 спрыяе спрашчэнню працэдур у будаўніцтве для грамадзян і прадугледжвае так званую будаўнічую амністыю, а таксама выключае адказнасць за самавольнае будаўніцтва аб'ектаў, названых ва Указе № 253.

Указам № 253 устаноўлена, што:

         - аднакватэрныя жылыя дамы і (або) нежылыя капітальныя пабудовы пятага класа складанасці на прыдамавой тэрыторыі, узведзеныя (рэканструяваныя) грамадзянамі на зямельных участках, правы на якія ў іх узніклі да 1 верасня 2022 г. і прызначаных для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў могуць па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа прымацца ў эксплуатацыю без наяўнасці дазвольнай дакументацыі на іх будаўніцтва (дазволу на рэканструкцыю) і (або) праектнай дакументацыі.

         Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю вышэйназваных аб'ектаў будаўніцтва могуць быць пададзены грамадзянамі да 1 студзеня 2028 г.

         - узвядзенне (рэканструкцыя) грамадзянамі аднакватэрных жылых дамоў і (або) нежылых капітальных пабудоў пятага класа складанасці на прыдамавой тэрыторыі, па якіх мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прынята рашэнне аб прыёмцы ў эксплуатацыю, не прызнаецца самавольным будаўніцтвам.

         Пры прыёмцы ў эксплуатацыю ўзведзеныя (рэканструяваныя) грамадзянамі аднакватэрныя жылыя дамы і (або) нежылыя капітальныя пабудовы на прыдамавой тэрыторыі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

 адпаведнасць пятаму класа складанасці;

захаванне патрабаванняў па размяшчэнні ў межах прадастаўленага зямельнага ўчастка;

 адпаведнасць гатоўнасці аб'екта ў эксплуатацыю.

Указ № 253 мае часовы характар, гэта значыць з'яўляецца часовым выключэннем з агульнага парадку прыёмкі названых аб'ектаў (распаўсюджваецца толькі на грамадзян, якія атрымалі зямельныя ўчасткі да 1 верасня 2022 г. і дзейнічае да 1 студзеня 2028 г.).

Увазе забудоўшчыкаў. «Будаўнічая амністыя працягнута на тры гады» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт