З 16 па 30 снежня ў Віцебскай вобласці пройдзе акцыя "Бяспечны новы год"
Выратавальнікі правядуць маштабныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, а таксама парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў.