Аб льготным крэдытаванні

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што для правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак (уключаючы электразабеспячэнне жылога дома), узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоў (лазня, хлеў, гараж), павышэння ўзроўню эстэтычных якасцей жылых памяшканняў, грамадзяне маюць права скарыстацца льготным крэдытам на ўмовах Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 75.

Асноўныя ўмовы і парадак атрымання льготнага крэдыту па
Указе № 75:

  • скарыстацца льготным крэдытам могуць грамадзяне, якія з'яўляюцца ўласнікамі жылых памяшканняў, што пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек (г. Міёры і Міёрскі р-н).
  • магчымы тэрмін карыстання крэдытам – 10 гадоў;
  • працэнтная стаўка – 3 працэнты гадавых;
  • грамадзянам неабходна выканаць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на правядзенне неабходных работ;
  • сярэднемесячны сукупны даход (за год) на кожнага члена сям'і не павінен перавышаць 1 386,78 бел.рублёў;
  • магчымы памер льготнага крэдыту – 90 працэнтаў кошту затрат, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не больш за 12 000,00 бел.рублёў.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240, з тэрмінам карыстання крэдытам – да 20 гадоў і працэнтнай стаўкай – для грамадзян, якія пражываюць у г. Міёры і Міёрскім раёне – 5%, для шматдзетных сем'яў - 1%.

Шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць права скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай не толькі на будаўніцтва і рэканструкцыю жылога памяшкання, але і на набыццё жылога памяшкання (Указ Прэзідэнта РБ ад 6 студзеня 2012 г.
№ 13).

  • Тэрмін карыстання крэдытам – да 40 гадоў;
  • Працэнтная стаўка – 1 працэнт гадавых.

Акрамя таго, для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ААТ «АСБ Беларусбанк» прадастаўляе крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на набыццё жылых памяшканняў тэрмінам да 20 гадоў з выплатай 12,5% гадавых.

Для атрымання фінансавай падтрымкі крэдытаатрымальніку неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» Міёрскага раённага выканаўчага камітэта з заявай і неабходнымі дакументамі.

Для атрымання больш поўнай інфармацыі па льготным крэдытаванні можна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (каб. 23, тэлефон для даведак 5 19 03). Кансультацыю па пытаннях крэдытавання можна атрымаць у ААТ «Беларусбанк» па тэлефоне 5 19 90.

Аб льготным крэдытаванні | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт