27 лістапада адбудзецца восьмая пазачарговая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў і выязны прыём
27 лістапада 2024 г. адбудзецца восьмая пазачарговая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання з удзелам дэпутатаў базавага і першаснага тэрытарыяльнага узроўняў.
На разгляд уносяцца пытанні:
«Аб змяненні рашэння Міёрскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2023 г. № 491»;
«Аб скасаванні сельскіх населеных пунктаў Міёрскага раёна Віцебскай вобласці».
Пачатак працы у 14.00 па адрасе: г. Міёры вул. Дзяржынскага, 17 (вялікая зала пасяджэнняў Міёрскага раённага выканаўчага камітэта)
Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо правядзе выязны прыём 27 лістапада
27 лістапада 2024 г. з 10.00 да 12.00 у адміністрацыйным будынку Узмёнскага сельскага выканаўчага камітэта (аграгарадок Узмёны, вул. Савецкая, д. 1) праводзіць выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Анатольевіч Драбо.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 5 33 44.