20 ноября стартуют региональные отборы к конкурсам фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

20 лістапада стартуюць рэгіянальныя адборы да конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

20 лістапада — у Мінскай вобласці (ДПУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»). Наступны адбор прыме Гродзенская вобласць — 21 лістапада на базе УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў». 28 лістапада на сцэне ДУК «Баранавіцкі гарадскі Дом культуры» свой выбар зробіць Брэсцкая вобласць. Фестывальная сталіца прыме адбор 6 снежня традыцыйна ў Цэнтры культуры «Віцебск». У Магілёўскай вобласці шчасліўчыкаў выберуць 10 снежня ў УА «Палац культуры вобласці». Гомельская вобласць адгледзіць канкурсантаў у ДПУ «Гарадскі цэнтр культуры» 11 снежня.

Завершыць першы этап нацыянальнага адбору Мінск — 13 снежня, канцэртная зала «Верхні горад».

20 лістапада стартуюць рэгіянальныя адборы да конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт