Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 г. № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», унутрырэспубліканскія перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі-таксі, могуць выконвацца толькі пры ўмове ўключэння звестак пра дыспетчараў, перавозчыкаў, транспартныя сродкі і кіроўцаў у Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.

Уключэнне звестак у Рэестр ажыццяўляецца Транспартнай інспекцыяй у электронным выглядзе на падставе заяў перавозчыкаў праз Адзіны партал электронных паслуг Е-паслуга. За ўключэнне ў Рэестр звестак дзяржпошліна да 1 лістапада 2024 г. не спаганяецца. З 1 лістапада 2024 г. з'яўляюцца незаконнымі і забараняюцца перавозкі пасажыраў без уключэння звестак у Рэестр. Па пытаннях, звязаных з уключэннем у рэестр, звяртацца ў Транспартную інспекцыю па Віцебскай вобласці па адрасе г. Віцебск,
вул. Праўды, 44 а, каб. 203, тэл. 8 0212 68 12 08, тэл. 8 0212 68 12 40.

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт