Праектная дэкларацыя аб долевым будаўніцтве жылога дома "40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, 35 у г. Міёры". Пускавы комплекс - жылы дом"

Даччынае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Браслаўскага раёна» (Дзяржаўнае прадпрыемства «УКС Браслаўскага раёна») паведамляе аб будаўніцтве жылога дома па адрасе: г. Міёры вул. Верхнядзвінская, д.35. (5-ці павярховы двухсекцыйны цагляна-блочны будынак са скатным дахам, жылы дом абсталяваны двума ліфтамі).

  1. Звесткі аб забудоўшчыку:

Даччынае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Браслаўскага раёна», зарэгістравана рашэннем Браслаўскім РВК ад 12 мая 2014 года адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 300170222. Юрыдычны адрас і месцазнаходжанне прадпрыемства: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць 211970 г. Браслаў вул. Дзяржынскага 54, тэл. 8 02153 61435, 61859. Абедзенны перапынак з 13-00 да 14-00.

  1. Звесткі аб праекце будаўніцтва: пляцоўка для будаўніцтва аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, д.35 у г. Міёры». Пускавы комплекс – жылы дом» выдадзена актам выбару зямельнага ўчастка ад 01.2022 г.

Мэта праекта - будаўніцтва аб'екта долевага будаўніцтва для асабістых, сямейных, бытавых і іншых, якія не супярэчаць заканадаўству, патрэб дальшчыкаў. Плошча ўчастка складае 0,122 га.

Колькасць кватэр, што будуюцца ў доме: аднапакаёвых - 5, двухпакаёвых - 30, трохпакаёвых - 5.

Агульная плошча кватэр – 2370,30 м.кв., жылая плошча - 1239,10 м.кв.

Сметны кошт будаўніцтва складае 6610,168 тыс. руб. на дату пачатку распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі 1 чэрвеня 2022 года. Працягласць будаўніцтва – 8 месяцаў. Пачатак будаўніцтва 01 лістапада 2024 года.

Папярэдні кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы кватэры складае 2 800,00 рубля. Кошт кватэры сфарміраваны з аздабленчымі працамі. Пры змене тэрмінаў будаўніцтва аб'екта кошт аднаго квадратнага метра будзе зменены з улікам прагназуемага індэкса росту цэн у будаўніцтве.

Характарыстыка аб'екта долевай забудовы: уваходныя дзверы металічныя; вокны з ПВХ-профілю; абсталяванне: газавая пліта, воданагравальнік, лічыльнікі вады-газу-цяпла, унітаз. Добраўпарадкаванне ўчастка ўключае пляцоўкі для адпачынку і гаспадарчых мэт, азеляненне.

Будаўнічы праект распрацаваны Наваполацкім філіялам абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут «Віцебскграмадзянпраект».

Будаўніцтва ажыццяўляецца па індывідуальным праекце 57.22.

Праект узгоднены Камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, арганізацыямі, якія выдалі тэхнічныя ўмовы, атрымана станоўчае заключэнне РДУП «Грасбудэкспертыза па Віцебскай вобласці» ад 13.12.2022 г. № 1231-30/22.

Будаўніцтва ажыццяўляецца дзяржаўным аб'яднаннем «Віцебскае ўпраўленне будаўніцтва» г. Віцебск вул. Леніна д.33.

Плануемы тэрмін уводу ў эксплуатацыю – 30 чэрвеня 2025 года.

Для заключэння дагавораў стварэння аб'ектаў долевай забудовы ў дадзеным шматкватэрным доме прапануюцца:

- 40 кватэр будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту для грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля на ўмовах дагавора найму арэнднага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду,

Пасля ўводу ў эксплуатацыю кватэра перадаецца ва ўласнасць удзельнікам долевай забудовы дома.

Азнаёміцца з аб'ектам будаўніцтва можна ў Дзяржаўным прадпрыемстве

«УКС Браслаўскага раёна».

Праектная дэкларацыя аб долевым будаўніцтве жылога дома "40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, 35 у г. Міёры". Пускавы комплекс - жылы дом" | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт