17 верасня 2024 года пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны».
Філіял «Радыё, тэлебачанне і сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што 17 верасня 2024 года пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Вяшчанне праграмы будзе ажыццяўляцца ў складзе абавязковага агульнадаступнага пакета праграм. Эфірнае вяшчанне абавязковых агульнадаступных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў 1-м і 2-м тэлевізійных мультыплексах у адкрытым (незакадаваным) выглядзе. Вызначаны пералік і паслядоўнасць абавязковых агульнадаступных праграм у складзе мультыплексаў:
1 мультыплекс: «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Першы інфармацыйны», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 3»;
2 мультыплекс: «Беларусь 5», «Беларусь 2».
Для захавання магчымасці прагляду існуючых і новай тэлевізійных праграм з 17 верасня 2024 года магчыма спатрэбіцца перанабудаваць прыёмнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавая тэлевізійная прыстаўка і г.п.) – нанова ўключыць пошук праграм.
Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.
Даведачная інфармацыя:
Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайце РУП «Белтэлекам» па наступнай спасылцы: https://www.beltelecom.by/coverage-maps.