Увазе індывідуальных прадпрымальнікаў!

Набліжаецца чарговы справаздачны перыяд. Падатковая інспекцыя нагадвае аб абавязку прадстаўлення дэкларацый у электронным выглядзе, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП). Дэкларацыі, якія прадстаўляюцца на паперы, падатковымі органамі прымацца не будуць. За непрадстаўленне дэкларацый прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

З мэтай пазбегнуць чэргаў, прапануем загадзя атрымаць сертыфікат ЭЛП, звярнуўшыся ў рэгістрацыйны цэнтр: г.Полацк, вул.Ф.Скарыны,13, пакой 222. На тэрыторыі горада Віцебска дзейнічаюць 4 рэгістрацыйныя цэнтры, размешчаныя па адрасах: вул. Гогаля 14, кабінет 307; вул. Гогаля 14, кабінет 814; вул. Леніна, 2А-3, кабінет 51; вул. Леніна, 10б.

Для атрымання паслугі выдання сертыфіката ЭЛП пры наведванні рэгістрацыйнага цэнтра пры сабе неабходна мець:

1. дакумент, які сведчыць асобу;

2. копію дакумента, які пацвярджае аплату паслугі;

3. пералік звестак аб Падпісчыку для індывідуальных прадпрымальнікаў;

4. копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка. Аплату паслугі выдання сертыфіката неабходна правесці да звароту ў рэгістрацыйны цэнтр. Пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты (ID-карты) індывідуальны прадпрымальнік мае магчымасць працаваць у асабістым кабінеце плацельшчыка і накіроўваць розныя электронныя дакументы, у тым ліку падатковыя дэкларацыі.

Для працы з ID-картамі неабходна выкарыстоўваць счытвальнікі біяметрычных дакументаў і спатрэбіцца ўсталяваць праграмнае забеспячэнне «Кліенцкая праграма (КП)» (дадатак NTClientSoftware). У падатковых органах (уключаючы інспекцыю МПС па Полацкім раёне) абсталяваны працоўныя месцы для працы з электроннымі сэрвісамі МПС, у тым ліку з выкарыстаннем ID-карт. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў любы падатковы орган. Інспекцыя МПС па Полацкім раёне

Увазе індывідуальных прадпрымальнікаў! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт