Аб выплаце адзінага маёмаснага плацяжу

Сумы зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і транспартнага падатку для фізічных асоб разлічаны і сфарміраваны ў адзінае паведамленне на выплату маёмасных плацяжоў. Сумы плацяжу адлюструюцца пры аплаце праз АРІП або з дапамогай асабістага кабінета.

Сёлета да 01.10.2024 усе плацельшчыкі маёмасных падаткаў акрамя электроннай рассылкі атрымаюць па пошце пісьмовыя паведамленні.

Нагадваем, што сумы арэнднай платы за зямельныя ўчасткі ў паведамленне не ўключаюцца і выплачваюцца самастойна на падставе дагавора арэнды зямлі.

Інспекцыя МП Мінскай вобласці па Полацкім раёне

Аб выплаце адзінага маёмаснага плацяжу | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт