Абнаўленне Пераліку тавараў, якія падлягаюць прасочвальнасці

З 01.12.2024 падлягаюць прасочвальнасці: малочная прадукцыя, бакалейная прадукцыя (чай, кава, алей сланечнікавы, мука, крупы, макаронныя вырабы), печыва, пернікі, шакалад, абуткавыя тавары, складанабытавая тэхніка (пыласосы, прасы, машыны мыйныя і посудамыйныя, камбайны кухонныя, мікрахвалевыя печы, чайнікі, мультываркі, фены, электрачайнікі, дрылі, варачныя панэлі), сродкі мыйныя для прання.

Усе суб'екты гаспадарання пры ажыццяўленні аперацый, звязаных з абаротам гэтых тавараў (у тым ліку вытворчасць, набыццё, рэалізацыя), абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя.

Інспекцыя МП па Полацкім раёне

Абнаўленне Пераліку тавараў, якія падлягаюць прасочвальнасці | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт