Аб маркіроўцы асобных тавараў
З 01.02.2025 безалкагольныя напоі, сокі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі выключаюцца з пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, і адначасова ўключаюцца ў пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі.
Пры абароце такіх тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі, нанесенымі непасрэдна на тавары або іх упакоўкі альбо на матэрыяльныя носьбіты, якія не ўтрымліваюць элементы (сродкі) абароны ад падробак або знакі абароны, абавязковым з'яўляецца выкарыстанне электронных накладных.
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне