Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці пройдзе з 31 ліпеня па 9 жніўня
З мэтай трэніроўкі навыкаў і ўменняў кадравых афіцэраў і ваеннаслужачых запасу ў перыяд з 31 ліпеня па 9 жніўня бягучага года будзе праводзіцца мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
Тэмай маючых адбыцца вучэнняў з'яўляецца «Правядзенне мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў на адміністрацыйнай тэрыторыі ў распарадчым парадку».
Кожны ваеннаслужачы і ваеннаабавязаны нашага раёна павінен усведамляць, як дзейнічаць у выпадку, калі ўзнікне неабходнасць абараняць сваю Радзіму са зброяй у руках, якія функцыі пры гэтым выконваць.
Ваенны камісарыят Міёрскага раёна таксама будзе прымаць удзел у маючым адбыцца вучэнні, выконваць задачы па сваім прызначэнні і абараняць сваю зямлю ад умоўнага праціўніка.
У ходзе вучэнняў магчыма выкарыстанне імітацыйных сродкаў (святлашумавых гранат, халастых патронаў, выбухпакетаў і іншых сродкаў), якія здольныя часткова парушыць спакой грамадзян у найбліжэйшых наваколлях на няпроцяглы перыяд.
Пераканаўчая просьба да грамадзян раёна аднесціся з разуменнем і захоўваць спакой адносна мерапрыемстваў, якія праходзяць у рамках вучэнняў.
У ходзе вучэнняў спланавана апавяшчэнне ваеннаабавязаных аб яўцы ў ваенны камісарыят шляхам накіравання позваў, у тым ліку праз смс-паведамленні.
Адпраўка ваеннаабавязаных у воінскія часці ў ходзе вучэнняў не плануецца.