Збор прапаноў па праблемных пытаннях заканадаўства
Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі з 20 ліпеня па 1 кастрычніка бягучага года праводзіцца збор прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства, звязаных з празмернасцю рэгулявання і супярэчлівасцю пастаноў Урада і ведамасных актаў.
Інфармацыя аб правядзенні збору размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Выяўленыя прыклады ведамасных актаў і пастаноў Урада, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і указам Прэзідэнта, дублюючыя нормы заканадаўства альбо супярэчаць адзін аднаму, састарэлыя або ўтрымліваючыя празмерныя патрабаванні, а таксама свае прапановы па гэтых пытаннях грамадзяне і арганізацыі могуць накіроўваць: - у спецыяльную тэму на сайце "Прававы форум Беларусі"; - на электронную пошту sbor@center.gov.by або паштовымі адпраўленнямі на адрас НЦЗПІ (220030, г. Мінск, вул. Бэрсана, 1а, з паметкай "Збор"); - у размешчаныя ў абласных цэнтрах падраздзяленні НЦЗПІ – рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Інфармацыю аб праводзімай працы можна атрымаць па тэлефоне +375 17 279-99-99 і праз вайбер +375 25 602-61-51. Усе паступіўшыя прапановы будуць вывучаны экспертамі цэнтра, абмеркаваны ў спецыяльна створаных працоўных групах. Азнаёміцца са зместам актаў заканадаўства, пры неабходнасці, грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, які з'яўляецца крыніцай афіцыйнага апублікавання, у дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах "ЭТАЛОН" і "ЭТАЛОН-АНЛАЙН", а таксама ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, размешчаных у бібліятэках нашай краіны.