IV Республиканский конкурс социальной рекламы «#ПознайБеларусь»

IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.

Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.

Месца ўзнагароджання і дата будуць апублікаваны пазней на сайце ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме».

Тэма конкурсу: Брэнд Беларусі.

Задачы конкурсу:

  • фарміраванне пазітыўнага стаўлення да здзяйснення падарожжаў унутры краіны;
  • павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;
  • папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;
  • уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі;
  • пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.

У конкурсе заяўлена 3 намінацыі: «Слоган», «Плакат», «Відэаролік» (пад намінацыі «Відэаролік арганізацыі» і «Відэаролік падарожніка»).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя: фізічныя асобы, уключаючы дзяцей і навучэнскую моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы (https://forms.gle/qZ9f8svAsWVx8gjH8) не пазней 1 верасня 2024 года.

Альбо накіраваць заяўку на электронную пошту ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме»: info@belarustourism.by.

IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт