ОСВОД Миорского района информирует

АСВОД Міёрскага раёна інфармуе

Афіцыйна купальны сезон у Рэспубліцы Беларусь пачаўся з 1 мая і працягнецца да 30 верасня 2024 года.

На тэрыторыі Міёрскага раёна знаходзяцца 96 вадаёмаў.

Згодна з Рашэннем Міёрскага выканаўчага камітэта ад 11 лістапада 2023 г. №895 "Аб вызначэнні месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму" дзейнічаюць два пляжы: - на возеры «Міёрскае» (гарадскі парк «Паўвостраў»), - на возеры «Обстэрна» (з боку вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна).

Месцы, дзе забаронена купанне грамадзян: - мелавыя кар'еры, - тэхнічныя і меліярацыйныя каналы, - пажарныя вадаёмы, - штучныя вадаёмы, - плаціны, - дамбы, - шлюзы і іншыя гідратэхнічныя збудаванні, - участак берага возера Міёрскае – 50 метраў у абодва бакі ад лазні горада Міёры, - бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Азёрная горада Міёры, - бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Кірава горада Міёры ад моста праз раку Мерыца да будынка Міёрскай выратавальнай станцыі ОСВОД, - 100 метраў у абодва бакі ад паромнай пераправы на рацэ Заходняя Дзвіна, размешчанай у горадзе Дзісна Міёрскага раёна.

АСВОД Міёрскага раёна інфармуе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт