Да ўвагі кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў, якія займаюцца перавозкай небяспечных грузаў чыгуначным транспартам

Госпромнадзор інфармуе, што перавозка небяспечных грузаў чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў чыгуначным транспартам (зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2021 № 85) (далей – Правілаў). Перавозка ж у міжнародных зносінах паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў перавозак небяспечных грузаў па чыгуначных дарогах, Правілаў перавозак вадкіх грузаў налівам у вагонах-цыстэрнах і вагонах бункернага тыпу для перавозкі нафтабітуму, прынятых у рамках Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці. А вось ужо перавозка ў міжнародных зносінах (за выключэннем перавозак паміж краінамі Садружнасці) – у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў перавозак небяспечных грузаў (Дадатак 2 да Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах).

У мэтах арганізацыі выканання патрабаванняў бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў чыгуначным транспартам работнікі грузаадпраўшчыкаў/грузаатрымальнікаў і іншых арганізацый, занятых перавозкай небяспечных грузаў, павінны прайсці навучанне і праверку ведаў патрабаванняў Правілаў, прымаць належныя меры бяспекі ў залежнасці ад характару і маштабу меркаванай небяспекі.

Навучанне, у тым ліку падрыхтоўка і/або перападрыхтоўка вышэйназваных работнікаў ажыццяўляецца ў спецыялізаваных навучальных арганізацыях. Правядзенне падрыхтоўкі работнікаў у дыстанцыйнай форме не ажыццяўляецца.

Пасведчанне аб падрыхтоўцы спецыяліста, адказнага па пытаннях бяспекі перавозкі небяспечных грузаў чыгуначным транспартам (па форме, устаноўленай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь), выдаецца пасля паспяховай здачы кваліфікацыйнага экзамену ў Госпромнадзоры па праграме, распрацаванай Універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Тэрмін дзеяння пасведчання спецыяліста складае пяць гадоў.

Работнікі, якія прайшлі падрыхтоўку (перападрыхтоўку) і здалі экзамен, загадам кіраўніка прадпрыемства (арганізацыі) прызначаюцца адказнымі асобамі за перавозку небяспечных грузаў і/або выкананне пагрузачна-разгрузачных работ з небяспечнымі грузамі і іх функцыі як адказнай асобы павінны быць выкладзены ў службовай і (або) рабочай інструкцыі або ў загадзе (распараджэнні) аб прызначэнні адказных асоб.

Даведачна: перавозка небяспечных грузаў - сукупнасць арганізацыйных і тэхналагічных аперацый па перамяшчэнні небяспечных грузаў з выкарыстаннем транспартных сродкаў ад месца іх адпраўлення да месца прызначэння, якія выконваюцца на дагаворнай аснове або іншых законных падставах, уключаючы пагрузку (наліў), разгрузку (зліў), прыпынкі, стаянкі і любы час знаходжання небяспечных грузаў у транспартных сродках, цыстэрнах і кантэйнерах, які патрабуецца ў адпаведнасці з умовамі перавозкі, а таксама прамежкавае часовае складаванне небяспечных грузаў з мэтай змены віду транспарту альбо транспартнага сродку (перагрузка, перавалка).

Да ўвагі кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў, якія займаюцца перавозкай небяспечных грузаў чыгуначным транспартам | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт