ИМНС информирует

ІМПС інфармуе

1. Патрабаванні да дакументаў, якія пацвярджаюць расходы індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) пры набыцці тавараў у рознічным гандлі:

- па таварах, прызначаных для наступнай рэалізацыі, дакументамі, якія пацвярджаюць зробленыя расходы, прызнаюцца плацежныя дакументы, што фарміруюцца касавым абсталяваннем, з дадаткам да іх таварна-транспартных або таварных накладных (ТТН-1, ТН-2),

- па таварах, прызначаных для выкарыстання на ўласныя патрэбы (у тым ліку для выкарыстання пры прыгатаванні страў, якія падлягаюць рэалізацыі ў аб'екце грамадскага харчавання), дакументамі, якія пацвярджаюць зробленыя расходы, прызнаюцца плацежныя дакументы, што фарміруюцца касавым абсталяваннем, з дадаткам да іх таварных чэкаў, складзеных прадаўцом тавараў і якія змяшчаюць інфармацыю аб здзейсненай гаспадарчай аперацыі.

Інспекцыя МПС па Полацкім раёне

2. Выкарыстанне касавага абсталявання ў аўтамабілі-таксі, калі аўтамабільная перавозка пасажыраў заказана і выканана з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы (ЭІС) за наяўныя грашовыя сродкі.

Перавозіць пасажыраў з няспраўным, выключаным (заблакіраваным) касавым абсталяваннем кіроўцу аўтамабіля-таксі забаронена Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам выкарыстання касавага абсталявання кіроўца аўтамабіля-таксі ў пачатку працоўнага дня (пасля адкрыцця змены) выконвае аперацыю па рэгістрацыі ўнясення наяўных грашовых сродкаў, атрыманых перад пачаткам працы (змены).

Такім чынам, кіроўцам змена можа быць адкрыта толькі на ўключаным касавым абсталяванні, якое ўстаноўлена і выкарыстоўваецца ў аўтамабілі-таксі.

Інспекцыя МПС па Полацкім раёне

3. Аб прадастаўленні кодаў маркіроўкі расійскага ўзору беларускім суб'ектам гаспадарання для маркіроўкі тавараў лёгкай прамысловасці

У сувязі з увядзеннем у РФ з 01.04.2024 маркіроўкі асобных тавараў лёгкай прамысловасці сродкамі ідэнтыфікацыі РУП «Выдавецтва „Белбланкавыд“» з 18.04.2024 забяспечвае (у межах інфармацыйнага ўзаемадзеяння з ТАА „Аператар-ЦРПТ“) прадастаўленне кодаў маркіроўкі расійскага ўзору беларускім суб'ектам гаспадарання для маркіроўкі такіх тавараў.

Даведачна. Маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ўведзена для тавараў лёгкай прамысловасці, якія класіфікуюцца наступнымі кодамі адзінай ТН ВЭД Еўразійскага эканамічнага саюза: 4304 00 000 0, 6101, 6102, 6103, 6104, 6105, 6110, 6112 11 000 0, 6112 12 000 0, 6112 19 000 0, 6112 20 000 0, 6113 00 (у частцы толькі верхняга адзення), 6203, 6204, 6205, 6206, 6210 (у частцы толькі верхняга адзення), 6211 20 000 0, 6211 32, 6211 33, 6211 39 000 0, 6211 42, 6211 43, 6211 49 000, 6214 і 6215.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне

 

4. Плацельшчыкам падатку на прафесійны даход.

Пры здзяйсненні разлікаў (у тым ліку пры атрыманні авансу, задатку) плацельшчык падатку на прафесійны даход абавязаны сфарміраваць чэк і перадаць яго пакупніку. Перадача ажыццяўляецца любым зручным спосабам у электроннай форме або на папяровым носьбіце.

Чэк, сфарміраваны ў мабільным дадатку „Падатак на праф. даход“, з'яўляецца дакументам, які пацвярджае прыём грошай і (або) сродкаў плацяжу пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг.

Някарэктнае афармленне чэкаў можа прывесці да няпоўнага і (або) недаставернага адлюстравання інфармацыі, якая праз дадатак апрацоўваецца падатковым органам.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на ўказваны від здзелкі: „Продаж“, „Паслуга“, „Арeнда“. Так, пры прадастаўленні жылых памяшканняў, дач для кароткатэрміновага пражывання, роўна як і пры прадастаўленні ў арэнду іншай маёмасці, указваецца від здзелкі „Арeнда“; пры рэалізацыі кветак, кулінарных вырабаў – „Продаж“; пры выкананні работ (паслуг) па зборцы мэблі, абліцоўцы сцен, пашыве адзення, па пракаце (арэндзе) спартыўнага абсталявання – „Паслуга“.

Акрамя таго, від рэалізуемых тавараў, работ, паслуг павінен быць паказаны без скарачэнняў і ўказваць на канкрэтна здзейсненае дзеянне (напрыклад, «Нарашчванне павек», «Паслугі рэпетытара», «Выраб мыла», «Успашка зямельнага ўчастка» і інш.).

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне

5. Вызначэнне сумы платы за аўтамабільную перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі, замоўленую і выкананую з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы (ЭІС) за наяўныя грашовыя сродкі

Пасродкам ЭІС дыспетчар таксі або аўтамабільны перавозчык забяспечваюць арганізацыю і кіраванне тэхналагічным працэсам выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі (далей – перавозка) з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі і глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт. Таксама пасродкам ЭІС можа ажыццяўляцца аплата пасажырамі выкананых перавозак. Памер платы за перавозку, замоўленую з выкарыстаннем ЭІС, устанаўліваецца дагаворам і вызначаецца: за пасадку ў аўтамабіль-таксі, за 1 км аплачваемага прабегу і 1 хвіліну паездкі.

Прыём плацяжоў пры выкананні перавозак ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага сумуючага апарата, сумяшчанага з таксометрам, з усталяваным сродкам кантролю падатковых органаў або праграмнай касы (далей – касавае абсталяванне), акрамя выпадку, калі плацёж ажыццяўляецца толькі з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак пасродкам ЭІС у безнаяўнай форме.

У сілу патрабаванняў Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў па касавым абсталяванні падлягае правядзенню сума платы за праезд, вызначаная ЭІС. Таксама Правіламі прадугледжана, што кіроўца не можа патрабаваць ад пасажыра плату звыш паказанняў касавага сумуючага апарата, сумяшчальнага з таксометрам, або звыш сумы, вызначанай ЭІС.

Такім чынам, калі перавозка замоўлена праз ЭІС і аплата пасажырам за яе ажыццяўляецца з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, то такія грашовыя сродкі падлягаюць прыёму з выкарыстаннем касавага абсталявання ў памеры, вызначаным ЭІС. Пасажыру выдаецца плацежны дакумент з адлюстраваннем у ім кошту паездкі, які вызначаны ЭІС. У выпадку, калі памер платы згодна з паказаннямі касавага абсталявання больш або менш памеру платы, вызначанага ў ЭІС, то кіроўцам павінна быць прыменена зніжка або надбаўка (адпаведна) на розніцу паміж паказаннямі таксометра і памерам платы па ЭІС. Пасажыру выдаецца плацежны дакумент з указаннем памеру платы па таксометру і памеру прымененай зніжкі (надбаўкі) да памеру платы, вызначанай ЭІС.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне

6.Продаж расады сельскагаспадарчай прадукцыі

Даходы, атрыманыя ад рэалізацыі расады сельскагаспадарчай прадукцыі, вызваляюцца ад падаткаабкладання. Падставай для вызвалення з'яўляецца даведка мясцовага выканаўчага (распарадчага) органа аб тым, што расада, якая прадаецца, выгадаваная на належным фізічнай асобе або яго сям'і участку зямлі, які выкарыстоўваецца для агародніцтва, садаводства або вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Для атрымання даведкі фізічнай асобе неабходна звярнуцца з заявай у выканкам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Захоўваць указаную даведку неабходна ў месцах рэалізацыі прадукцыі.

Гандліраваць выгадаванай на сваіх участках сельгаспрадукцыяй (уключаючы расаду) можна толькі на рынках і (або) устаноўленых мясцовымі органамі ўлады месцах.

Звярніце ўвагу, расада кветак і іншая прадукцыя кветаводства для мэт падаткаабкладання не адносіцца да сельгаспрадукцыі.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне

7. Электронны дакументаабарот: звесткі, абавязковыя да запаўнення ў транспартных і іншых дакументах, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавараў пры ажыццяўленні ўзаемнага гандлю з іншымі дзяржавамі, з 01.05.2024

Транспартныя дакументы, якія ствараюцца суб'ектамі гаспадарання, павінны ўтрымліваць звесткі, прадугледжаныя для запаўнення ў міжнароднай таварна-транспартнай накладной «CMR», што складаецца на папяровым носьбіце. Акрамя таго, абавязковымі з'яўляюцца звесткі:

- міжнародны ідэнтыфікацыйны нумар суб'екта гаспадарання - удзельніка гаспадарчай аперацыі (глабальны нумар размяшчэння - (GLN)), які прысвойваецца сістэмай ідэнтыфікацыі ГС1 Беларусі;

- код краіны грузаадпраўніка;

- код краіны грузаатрымальніка.

Іншыя дакументы павінны ўтрымліваць звесткі, прадугледжаныя для запаўнення ў таварных накладных, што складаюцца на папяровым носьбіце, а таксама наступныя звесткі:

- GLN

- міжнародны ідэнтыфікацыйны нумар тавару (глабальны нумар гандлёвай адзінкі - Global Trade Item Number (GTIN);

- код краіны грузаадпраўніка; найменне краіны грузаадпраўніка;

- код краіны грузаатрымальніка; найменне краіны грузаатрымальніка.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне

ІМПС інфармуе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт