УВАГА грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей!

У сувязі са змяненнем заканадаўства[1] з 1 ліпеня 2024 г. змяняецца парадак атрымання грамадзянамі пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Пачынаючы з 1 ліпеня 2024 г. грамадзянам, якія пражываюць у горадзе МІОРЫ, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк:

пенсія:

- грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў;

- інвалідам III групы;

дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей[2] (за выключэннем атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця-інвалід да 18 гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян прадастаўлена права выбару – атрымліваць дапамогу праз банк або пошту).

Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна не пазней 10 чэрвеня 2024 г.:

- адкрыць базавы рахунак у выбраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);

- і адначасова запоўніць у банку заяву аб пералічэнні пенсіі (дапамогі).

Банкі-партнёры: ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», «Прыёрбанк» ААТ,
ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Сбер Банк», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк», ААТ «Банк Дабрабыт», ААТ «Белзнешэканамбанк».

Тэлефоны для даведак: 5-15-84; 5-15-76

Упраўленне працы, занятасці

і сацыяльнай абароны

Міёрскага райвыканкама__________________________________________________

 

[1] Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2023 г. № 318-З «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат».

[2] У дачыненні да дапамог, прызначаных упраўленнямі сацыяльнай абароны.

УВАГА грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт