Крыж святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, будзе выстаўлены з 8 па 14 красавіка ў Віцебску
З 8 па 14 красавіка ў Свята-Успенскім кафедральным саборы (Крылова, 9) будзе знаходзіцца крыж святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай. Сустрэча святыні 8 красавіка а 12 гадзіне, ад'езд 14 красавіка а 13 гадзіне.
Падчас знаходжання крыжа ў саборы будуць чытацца акафісты: пасля ранішняга і вячэрняга набажэнстваў, а 12 і 15 гадзіне.