У Віцебскай вобласці забараняецца лоў рыбы
З 8 красавіка па 10 чэрвеня ў Віцебскай вобласці забараняецца лоў рыбы. Выключэнне - лоў адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяванымі штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарных, або падвойных, або патройных кручкоў, у светлы час сутак, з берага, штучных збудаванняў (акрамя збудаванняў, у дачыненні да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны). Парушэнне дадзеных Правілаў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або без канфіскацыі; на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 100 БВ, а на юрыдычную асобу – ад 100 да 500 БВ. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю падчас вясновай забароны на лоў рыбы, вылічваецца ў трайным памеры. Асоба, якая добраахвотна здала забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.