Усебеларускі патрыятычны праект "Памяць пакаленняў на імя будучыні", прысвечаны святкаванню 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Дадзен старт Усебеларускаму патрыятычнаму праекту "Памяць пакаленняў на імя будучыні",https://edu.gov.by/news/v-regionakh-belarusi-pristupi.. прысвечанаму святкаванню 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Асноўная мэта - захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераізме і подзвігах беларускага народа ў гады ліхалецця.
Арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства сумесна з Беларускім дзіцячым фондам.
Творчыя калектывы (навучэнцы і педагагічныя работнікі) устаноў адукацыі краіны ўсіх тыпаў ужо ўключыліся ў увасабленне розных ініцыятыў, рэалізаваць якія сёлета дапамогуць тэматычныя акцыі.
Да ўдзелу ў праекце «Памяць пакаленняў на імя будучыні» далучыліся педагогі, школьнікі, навучэнцы каледжаў, выхаванцы сувораўскага, кадэцкіх вучэльняў, студэнты, пошукавікі, людзі ў пагонах.