15 марта – День потребителя

15 сакавіка – Дзень спажыўца

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод 15 сакавіка адзначаецца святочны дзень – Дзень спажыўца.

У 2024 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам «Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця» (адпаведная рэкамендацыя прынята на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 студзеня 2024 г. № 2 «Аб тэматыцы сумесных мерапрыемстваў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў у 2024 годзе»).

Тэма «Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця» заклікана прыцягнуць увагу грамадства да праблем узаемадзеяння спажыўцоў і прадпрымальнікаў і ўмацавання прасторы даверу паміж імі ў мэтах эфектыўнага функцыянавання эканомікі. Аснова такой працы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў.

Даведка:

Праграма сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў прынята распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 21 чэрвеня 2022 г. № 12. Праграма прадугледжвае штогадовае правядзенне работы па інфармаванні і асвеце насельніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. Тэма такой работы вызначаецца штогод, пачынаючы з 2023 года, і замацоўваецца рэкамендацыяй Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Дзень спажыўца

15 сакавіка – Дзень спажыўца | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт