23 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не застанься абыякавым!»
У 2023 годзе на тэрыторыі Міёрскага раёна зарэгістравана 131 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, у якіх 20 удзельнікаў пакінулі месца ДТЗ.
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь: пакіданне кіроўцам месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да двух гадоў.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў выпадку здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога вы з'яўляецеся, неабходна паведаміць пра гэта ў дзяжурную частку Міёрскага РАУС па тэлефоне 102 і заставацца на месцы ДТЗ да прыезду супрацоўнікаў ДАІ (за выключэннем прыняцця рашэння аб складанні еўрапратакола без выкліку супрацоўнікаў ДАІ).