На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання
На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі (https://rec.gov.by/ru) запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.
На Публічнай кадастравай карце (https://map.nca.by/) у падраздзеле «Выбарчыя акругі» раздзела «Дадатковыя слаі» створаны прасторавыя слаі з межамі выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама інфармацыяй аб месцазнаходжанні і кантактных тэлефонах акруговых выбарчых камісій.